У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, стартаваў Тыдзень маці напярэдадні Дня маці, які адзначаецца ў нашай краіне штогод 14 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да самай галоўнай жанчыны ў жыцці кожнага, акружыць яе клопатам і цяплом, аказаць заслужаныя ўшанаванні, дапамагчы вырашыць праблемы, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, павышэння прэстыжу моцнай сям’і.
Жанчыне, працаўніцы, захавальніцы сямейнага ачага ў гэтыя дні прысвячаюцца вершы, песні і музыка, словы падзякі і ўдзячнасці, круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, выставы, конкурсы, спаборніцтвы, тэматычныя вечары, канцэрты. У працоўных калектывах, навучальных установах, гаррайвыканкамах пройдуць ушанаванні маці, сямейных працоўных дынастый «залатых» і «срэбных» юбіляраў, сустрэчы з ветэранамі вытворчасці, віншаванні маладых маці з нараджэннем першынцаў. Усе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі па пытаннях сямейна-шлюбных адносін, выхаванні дзяцей, здаровага ладу жыцця, сацыяльных ільгот і гарантый, а таксама псіхолага-педагагічных, медыцынскіх і прававых аспектах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59