Рус Бел Eng 中文

«Тыдзень перасялення» на новае месца жыхарства і працы пройдзе ў Магілёве з 26 па 30 сакавіка

«Тыдзень перасялення» на новае месца жыхарства і працы пройдзе ў абласным цэнтры (вул. Касманаўтаў, 17, каб. №3) з 26 па 30 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Мэтай «Тыдня перасялення» з’яўляецца, у першую чаргу, больш шырокае інфармаванне беспрацоўных аб магчымасці жыць і працаваць у сельскай мясцовасці. Пры перасяленні грамадзяніну прадастаўляюць жыллё і матэрыяльную дапамогу ў памеры дзевяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая