У Магілёве з сённяшняга дня стартуе «Тыдзень перасялення» ў сельскую мясцовасць, паведаміла першы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Марыя Шапнеўская.
Гараджане, якія пажадалі пераехаць у сельскую мясцовасць, змогуць атрымаць жыллё і працу, а беспрацоўныя яшчэ і грашовую дапамогу ў памеры дзявяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму – амаль Вг1,8 тыс. Прычым, гэту матэрыяльную дапамогу не прыйдзецца вяртаць дзяржаве, калі чалавек адпрацуе год на новым месцы. За апошнія 10 гадоў больш за 30 сем’яў скарысталіся такой магчымасцю. Галоўнай крыніцай інфармацыі ў пошуку новага месца жыхарства з’яўляецца рэспубліканская база дадзеных, дзе кожны можа знайсці вакансіі з прадстаўленнем жылля. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне забяспечвае кансультацыйную, арганізацыйную і матэрыяльную падтрымку.
«Гэта штогадовая своеасаблівая рэкламная акцыя для тых, хто гатовы змяніць сваё жыццё. Бо па існуючым умовам гараджане павінны памяняць не толькі свой побыт, але і рэгістрацыю, на што далёка не ўсе рашаюцца. Непасрэдна ж пераехаць і працаўладкавацца ў сельскай гаспадарцы можна на працягу ўсяго года. Але, як правіла, людзі гэта робяць вясной ці летам, што дазваляе лепш адаптавацца ў новых умовах, паспець завесці гаспадарку і спазнаць плён ад атрыманага першага ўраджаю на ўласным агародзе», – адзначыла спецыяліст.
З пачатку бягучага года ўжо вядзецца пошук падыходных варыянтаў для 14-і магіляўчан, якія звярнуліся ў сацслужбу па гэтым пытанні. У мінулым годзе аказана дапамога стаць вяскоўцамі тром сем’ям, якім было прадастаўлена жыллё і праца з годнай аплатай.
Самымі запатрабаванымі на сяле вакансіямі застаюцца кваліфікаваныя спецыялісты: ветурачы, заатэхнікі, аграномы. Дастаткова вялікі выбар і для спецыялістаў рабочых прафесій – механізатараў, вадзіцеляў, жывёлаводаў, аператараў машыннага даення. За кансультацыяй усе жадаючыя могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па адрасе: г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 17, каб. 13.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59