У 2016 годзе насельніцтву рэгіёна на аплату працы, пенсій, дапамог, стыпендый i iншых даходаў выдадзена Br 2,7 млрд (з улікам дэнамінацыі), больш за 80% з іх пералічана на бягучыя рахункі, да якіх выдадзены банкаўскія аплатныя карткі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла начальнік эканамічнага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Алена Манько.
На 1 студзеня 2017 года ў рэгіёне знаходзілася ў звароце больш за 1 274 тыс. плацежных картак. За 2016-ы іх колькасць павялічылася на 35 тыс. штук.
У сярэднім на кожнага жыхара Магілёўшчыны прыпадае па 1,2 карткі, абслугоўваюць якія 432 банкаматы, 446 інфакіёскаў, 772 плацежныя тэрміналы ў 398 пунктах выдачы наяўных грошай, 13,8 тыс. плацежных тэрміналаў у 11,1 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу. У 2016 годзе аплатныя тэрміналы ўстаноўлены ў 1,6 тыс. аб’ектах гандлю і сэрвісу.
Безнаяўным шляхам за мінулы год насельніцтва набыло тавараў на Br 155,2 млн, што склала 26,6% у рознічным тавараабароце. Ва ўсіх рэгіёнах вобласці адзначаны рост гэтага паказчыка. Найбольш высокае яго значэнне – у Асіповіцкім (30,3%), Клімавіцкім (29,2%) раёнах і горадзе Магілёве (28,6%).
У адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця лічбавага банкінгу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады плануецца, што доля безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце да 1 студзеня 2021 года дасягне не менш за 40%, адзначыла Алена Манько.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24