У 2016 годзе Магілёўская вобласць ажыццяўляла знешнегандлёвую дзейнасць са 116 краінамі свету. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч на пасяджэнні, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за мінулы год.
Паводле слоў дакладчыка, вобласць ў 2016 годзе адкрыла для сябе рынкі 13 новых краін. Гэта Албанія, Балівія, Гана, Гватэмала, Камерун, Кенія, Кувейт, Ліван, Мазамбік, Аман, Танзанія, Чарнагорыя і Эфіопія. Рэгіён прыблізна ў 2 разы павялічыў аб’ёмы экспарту ў Аўстрыю, ў 19 разоў – у Бангладэш, у 36 разоў – у Грэцыю, у 2 разы – у Замбію, у 3 разы – у Ізраіль, у 7 разоў – у Канаду, амаль у 3 разы – у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Віктар Некрашэвіч асабліва адзначыў той факт, што станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі склала без малога $ 690 млн. Прычым у параўнанні з мінулым годам яно вырасла на 25%, або на $ 140 млн. Акрамя таго, перавыканана заданне па пастаўках тавараў на новыя перспектыўныя рынкі. Вобласцю рэалізавана прадукцыі на суму больш як $ 7 млн. Пры неабходных $ 1,8 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24