У 2016 годзе паслугамі бібліятэк Магілёўскай вобласці карысталіся больш за 400 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Баброва .
Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем склаў 39% пры сярэднім паказчыку па рэспубліцы 33%.
Паводле слоў Алены Бабровай, на сённяшні дзень камп’ютарызавана 97% бібліятэк. Падключаны да сеткі Інтэрнэт з арганізацыяй электроннай пошты 88% бібліятэк.
З мэтай прадастаўлення насельніцтву афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі створана 116 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, з іх у сельскай мясцовасці – 69, у аграгарадках – 67.
Сукупны фонд бібліятэк Магілёўскай вобласці папоўніўся 184 тыс. экзэмпляраў дакументаў. У сярэднім у адну бібліятэку паступіла 470 асобнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07