Рус Бел Eng 中文

У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці функцыянавала больш як 930 устаноў адукацыі

У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці функцыянавала больш як 930 устаноў адукацыі. Пра гэта паведамілі ў профільным кіраванні.

Так, на пачатак 2017/2018 навучальнага года ў рэгіёне працавала 482 установы дашкольнай адукацыі з колькасцю 44,3 тыс. дзяцей. Забяспечанасць месцамі ў разліку на 1 тыс. малых ва ўзросце 2-5 гадоў складала 832, а колькасць педагагічных работнікаў – 5,9 тыс. чалавек.

У Магілёўскай вобласці таксама налічвалася 384 установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе атрымлівалі веды больш за 110 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Колькасць настаўнікаў у дзённых установах раўнялася 13,2 тыс. чалавек. На аднаго выкладчыка (уключаючы сумяшчальнiкаў) прыходзілася ў сярэднім 8 вучняў: у гарадскіх школах – 10, у сельскіх – 4. Базавую адукацыю атрымалі 10,2 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017 годзе – 6,7 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2017/2018 навучальнага года ў рэгіёне дзейнічала 28 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі з колькасцю 9 тыс. навучэнцаў. У мінулым годзе ПТВ падрыхтавалі і выпусцілі 4,4 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі 12,7 тыс. чалавек забяспечвалі 33 навучальныя ўстановы. У 2017-м сюды паступілі 4,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, а атрымалі дыплом – 4,1 тыс. За кошт бюджэтных сродкаў набываюць веды 72,3% усіх навучэнцаў, у тым ліку ў дзяржаўных установах на дзённай форме навучання – 81,9% .

У 5 вышэйшых навучальных установах вобласці на пачатак навучальнага года навучалася 25,8 тыс. хлопцаў і дзяўчат. У 2017-м студэнтамі сталі 5,4 тыс. чалавек. Спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю выбралі 27,2% першакурснікаў, тэхнічнага і будаўнічага профілю – 24,7%, эканамічнага і юрыдычнага – 24,6%, педагагічнага – 12,4%. За кошт бюджэтных сродкаў атрымлівае адукацыю 48,6% студэнтаў, у тым ліку ў дзяржаўных ВНУ на дзённай форме навучання – 78,4%. Спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй у мінулым годзе сталі 7 тыс. чалавек. З агульнай колькасці выпускнікоў 2,6 тыс., або 36,8% – тыя, хто атрымаў спецыяльнасці эканамічнага напрамку.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая