У абласным этапе алімпіяды па вучэбных прадметах удзельнічаюць найлепшыя прадстаўнікі вучнёўскай моладзі рэгіёна. На гэта звярнуў увагу падчас адкрыцця галоўнага інтэлектуальнага турніру начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.
«Вы сталі пераможцамі алімпіяд у сваіх раёнах, гарадах і тым самым даказалі высокі ўзровень ведаў, эрудыцыю, мэтанакіраванасць, байцоўскі характар. Жадаю вам перамог, дасягнення высокіх вынікаў, каб затым годна прадставіць нашу вобласць на заключным этапе алімпіяды, а ў далейшым і міжнародных стартах», – сказаў, звяртаючыся да рабят, Уладзімір Рыжкоў.
Ён адзначыў, што ў 2017 годзе вучні Магілёўшчыны ўдастоены 80 дыпломаў на заключным этапе алімпіяды. Акрамя таго, прадстаўнікі рэгіёна прывезлі 6 медалёў з міжнародных алімпіяд. Так, выхаванцы гімназіі №2 Бабруйска Аляксей Харлап і Кацярына Мароз прынеслі ў скарбонку ўстановы адукацыі 3 медалі рознай вартасці па выніках удзелу ў міжнародных алімпіядах па хіміі і матэматыцы. Прыдняпроўскі край ганарыцца поспехамі прадстаўніка гімназіі №3 Магілёва Паўла Стульнікава. Хлопец заваяваў залатую і сярэбраную ўзнагароды на дзвюх алімпіядах па геаграфіі. Навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3 Валянцін Дарафееў дабіўся бронзы на міжнароднай алімпіядзе па фізіцы. «Як бачым, нам ёсць да чаго імкнуцца і ў гэтым годзе», – падкрэсліў Уладзімір Рыжкоў.
Начальнік упраўлення адукацыі ад арганізатараў алімпіяды падзякаваў педагогам за працу і пажадаў, каб поспехі і добрыя вынікі вучняў сталі пацвярджэннем іх прафесіяналізму.
Звяртаючыся да членаў журы, Уладзімір Рыжкоў выказаў упэўненасць, што кампетэнтнасць, веды і вопыт дазволяць ім вызначыць наймацнейшых, забяспечаць высокі ўзровень правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў.
Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стартаваў 8 студзеня ў Магілёве і працягнецца да 11 студзеня. Свае веды прадэманструюць больш за 900 навучэнцаў з усяго рэгіёна, з іх каля 500 – іншагароднія. Мерапрыемства пройдзе на базе ўстаноў адукацыі горада на Дняпры. Тут пераможцы раённых і гарадскіх алімпіяд правераць свае веды ў 18 навучальных прадметах, у тым ліку па пяці замежных мовах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31