У Бабруйску 27 кастрычніка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамляецца на сайце гарвыканкама.
Суботнік стане завяршальным мерапрыемствам па навядзенні парадку ў восеньскі перыяд.
Арганізацыі горада на Бярэзіне прывядуць у належны санітарна-тэхнічны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Прыбяруць лістоту на ўязных магістральных вуліцах, дваровых тэрыторыях жылых дамоў. Таксама будзе арганізавана санітарная ўборка на ўнутрыдамавых тэрыторыях, у аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання, на будаўнічых пляцоўках.
Бабруйчан запрашаюць прыняць актыўны ўдзел у суботніку і навесці парадак ва ўласным двары, прыватных домаўладаннях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59