Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі абвясціў два конкурсы ў межах ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» у ЮНІСЕФ.
Першы конкурс – сярод дзіцячых і моладзевых парламентаў, другі – сярод маладых журналістаў. Абодва праводзяцца з кастрычніка 2017 па сакавік 2018 года. Прычым работы, пададзеныя да 2 лістапада бягучага года, будуць прадстаўлены на глабальны конкурс сярод юных журналістаў з гарадоў, дружалюбных дзецям. Найлепшыя конкурсныя матэрыялы размесцяць у выпуску газеты ЮНІСЕФ, прымеркаваным да дня прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці (20 лістапада).
Рэспубліканскі конкурс на самы лепшы дзіцячы і моладзевы парламенты праводзіцца з мэтай актывізацыі іх дзейнасці, абмену вопытам, рэалізацыі сацыяльна значных праектаў у інтарэсах дзяцей і моладзі, папулярызацыі развіцця ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям». Рэспубліканскі конкурс сярод маладых журналістаў накіраваны на выяўленне таленавітых дзяцей і моладзі, стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца з гарадоў Беларусі юныя журналісты ад 13 да 21 года, якія рэалізуюць ініцыятыву «Горад, дружалюбны дзецям».
Журы конкурсаў вызначыць пераможцу (I месца) і прызёраў (II, III месца), якія будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і ЮНІСЕФ, а таксама прызамі.
Праект па рэалізацыі міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» пачаў дзейнічаць у Беларусі ў 2007 годзе. Першым горадам, дзе мясцовыя ўлады выказалі жаданне аб’яднаць намаганні і зрабіць свой населены пункт дружалюбным па адносінах да дзяцей і моладзі, стаў Светлагорск. У 2008-2011 гадах да ініцыятывы далучыліся Пружаны, Пінск, Добруш, Барысаў, Гродна, Гомель, Брэст, Наваполацк, Ліда, Шклоў, у 2012-2013 гадах – Мінск, Полацк, Мазыр, Касцюковічы, Горкі, Навагрудак, Жодзіна, Салігорск, Маладзечна, Слуцк, Магілёў, у 2016 годзе – Баранавічы, Орша і Ваўкавыск. У выніку 25 гарадоў.
Па рашэнні рэспубліканскай каардынацыйнай рады 10 гарадам краіны прысвоена званне «Горад, дружалюбны дзецям». Адпаведныя сертыфікаты ўжо ўручаны Брэсту, Наваполацку, Полацку, Пінску, Пружанам, Жодзіну, Салігорску, Баранавічам, Наваградку і Мінску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31