Рус Бел Eng 中文

У Беларусі адмянілі неабходнасць прастаўляць пячаць у працоўных кніжках работнікаў

У Беларусі скарэктаваны парадак вядзення працоўных кніжак. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №34 ад 19 сакавіка 2018 года.

У пастанове, у прыватнасці, адзначаецца, што першая старонка (тытульны ліст) завяраецца подпісам наймальніка (асобы, адказнай за выдачу працоўнай кніжкі, упаўнаважанай наймальнікам). Пячаць наймальніка (прадстаўніцтва замежнай арганізацыі), індывідуальнага прадпрымальніка пры гэтым не патрабуецца.

Пры прыёме працоўнай кніжкі ўпаўнаважанай службовай асобай работніку па-ранейшаму павінна выдавацца распіска ў яе атрыманні, якая складаецца ў адвольнай форме. Аднак цяпер у распісцы будуць паказвацца рэквізіты наймальніка без прастаўлення пячаці.

Кніга ўліку руху працоўных кніжак і ўкладышаў да іх павінна быць пранумаравана, прашнуравана і змацавана подпісам наймальніка (ці ўпаўнаважанай службовай асобы наймальніка).

Акрамя таго, індывідуальным наймальнікам дазволілі не прадастаўляць працоўную кніжку работніка для прастаўлення пячаці ў рэгіструючы орган па месцы сваей дзяржаўнай рэгістрацыі. Пастанова ўступіла ў сілу.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая