У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.
«Дазвол на правядзенне астатніх масавых мерапрыемстваў будзе выдавацца пасля ацэнкі наяўнасці ўмоў для іх правядзення. Асноўная задача – без рызыкі для тых, хто сабраўся», – падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Акрамя таго, з 12 сакавіка ў Беларусі праводзіцца маніторынг месцаў агульнага збору грамадзян на прадмет правільна працуючых вентыляцыйных шахтаў, наяўнасці антысептыкаў і выканання іншых санітарных нормаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59