У Беларусі на сёння праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічнай абстаноўкай. У выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання», – адзначылі ў прэс-службе.
За мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144, у тым ліку тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі.
На гэты момант выпісана або чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01