Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня падпісаў указ №226 «Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца адкрыццё спецрахунку прадпрыемствамі цэментнай прамысловасці і падраднымі арганізацыямі, якія маюць запазычанасць перад імі.
Грашовыя сродкі, залічаныя на гэтыя рахункі, маюць мэтавае прызначэнне і будуць накіроўвацца падраднымі арганізацыямі на разлікі з прадпрыемствамі цэментнай прамысловасці за атрыманую прадукцыю, адкрытымі акцыянернымі таварыствамі «Беларускі цэментны завод»,
«Краснасельскбудматэрыялы» і «Крычаўцэментнашыфер» – на пакрыццё плацяжоў, зробленых з рэспубліканскага бюджэту па крэдытах Экспартна-імпартнага банка Кітая, а таксама на выплату працэнтаў па прыцягнутых інвестыцыйных крэдытах беларускіх банкаў.
Указ падпісаны ў мэтах стварэння ўмоў для скарачэння запазычанасці перад арганізацыямі цэментнай галіны за адгружаную імі прадукцыю і своечасовага забеспячэння гэтымі арганізацыямі вяртання крэдытаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24