Рус Бел Eng 中文

У Беларусі стартуе галасаванне за найлепшага студэнта года online

Сёння ў Беларусі стартуе галасаванне за найлепшага студэнта года online фіналу XIII Рэспубліканскага конкурсу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Студэнт года – 2018». Пра гэта паведаміла сакратар ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч.

«Традыцыйна пераможцу ў намінацыі «Студэнт года ONLINE» вызначаюць карыстальнікі віртуальнай сеткі шляхам галасавання за аўтарскія відэаролікі канкурсантаў на тэму «Я – студэнт!». Галасаванне стартуе сёння ўвечары ў цэнтральнай групе БРСМ «Моладзь Беларусі» ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Пераможца стане вядомы 21 лістапада – у дзень правядзення фіналу конкурсу», – сказала Юлія Зінкевіч.

Паводле яе слоў, слоган конкурсу гэтага года – «Час дзейнічаць!» У фінале праекта будзе змагацца дзевяць найлепшых студэнтаў у вучобе, навуцы, спорце, творчасці, сяброўстве. Магілёўскую вобласць прадставіць студэнтка 3 курса інжынерна-эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Юлія Узянава.

«Атрымліваць найвышэйшыя балы ў сценах альма-матар, напрацоўваць практычны вопыт у сваёй прафесіі, мець зносіны з сябрамі, аддаваць час сваёй сям’і і атрымліваць сапраўднае задавальненне, робячы дабро, – задачы, якія з дня ў дзень выконваюць прэтэндэнты на званне найлепшага студэнта Беларусі. У дзень фіналу кожны ўдзельнік праекта на сцэне раскажа пра сябе, сваю будучую прафесію, раскрыецца творча. Акрамя таго, маладыя людзі паўдзельнічаюць у конкурсах інтэлектуальным і прамоўніцкага майстэрства «#ВПрофессии», творчым спаборніцтве «Мая малая радзіма»», – адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Як чакаецца, 18 лістапада фіналісты папулярнага студэнцкага праекта сустрэнуцца ў Мінску, дзе, акрамя шматлікіх рэпетыцый, іх чакае насычаная праграма, якая ўключае сацыяльныя дабрачынныя акцыі. У прыватнасці, яны прымуць удзел у творчай праграме для ветэранаў вайны і працы «Асенняе танга» – гэта працяг акцыі валанцёрскага руху БРСМ «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям». «Студэнты наведаюць Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Да іх таксама далучыцца і Вольга Сацюк – першая выканаўца ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне». Маладыя людзі не застануцца абыякавымі да лёсу бяздомных жывёл і возьмуць удзел у дабрачыннай акцыі «Аддадзім у добрыя рукі». Іх таксама чакае майстар-клас па аратарскім майстэрстве ад вядомага беларускага тэлерадыёвядучага, экскурсіі ў Нацыянальны гістарычны музей і многае іншае», – распавяла Юлія Зінкевіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая