У Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам знайсці правільную дарогу ў жыцці, рэалізаваць атрыманыя веды, набыць упэўненасць у сваіх сілах. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні» ў Магілёве міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«У нашай краіне ўвага да маладых талентаў, падтрымка іх ініцыятыў з боку дзяржавы з’яўляюцца прыярытэтнымі ў рабоце з моладдзю, – падкрэсліў ён. – Грамадства мае патрэбу ў здольных і адораных асобах, якія ўжывуць свае веды на карысць Беларусі: створаць культурныя каштоўнасці, зробяць навуковыя адкрыцці».
Ігар Карпенка адзначыў, што ва ўстановах адукацыі выбудавана цэласная сістэма працы з моладдзю, якая дазваляе развіваць яе інтэлектуальны патэнцыял, уменне самастойна і крытычна думаць, паглыбляць і пашыраць веды, спрыяе творчай самарэалізацыі асобы.

«Сёння вы – самая актыўная частка грамадства са сваім светаўспрыняццем, новымі поглядамі, імкненнем зрабіць свет лепшым, – сказаў міністр адукацыі, звяртаючыся да моладзі. – Вы – грамадзяне незалежнай дзяржавы. Вам трэба будзе памнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца аб росквіце. І мне прыемна бачыць, што новае пакаленне ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы, імкнецца актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, ужо сёння ўносіць пасільны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны».

Гаворачы аб рэспубліканскім свяце «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні», Ігар Карпенка адзначыў: Магілёў, як маладзёжная сталіца Беларусі 2018 года, – добрая пляцоўка для дэманстрацыі таленту і творчых здольнасцяў. Ён пажадаў хлопцам і дзяўчатам пастаянна адточваць сваё майстэрства, пашыраць дыяпазон магчымасцяў, быць смелымі і настойлівымі. Таксама ён уручыў калектывам некаторых ВНУ краіны Падзякі Міністэрства адукацыі. У ліку ўдастоеных узнагарод – Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

Рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні» праходзіць у Магілёве з 25 па 26 мая. Найлепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага і тэатральнага жанраў дэманструюць сваё майстэрства на інтэрактыўных пляцоўках, выставах, святах, у тэматычных канцэртных праграмах. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ і моладзевая дэлегацыя з Грузіі.
Учора падчас акцыі «Студэнты – дзецям» моладзь наведала ўстановы адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася цырымонія ўзнагароджання прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

На плошчы Зорак сёння раніцай адбылося ўручэнне спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы, моладзевы флэш-моб, прэзентацыя праграмы «Арт-Палёт-2018» і інш.
Завершыцца рэспубліканскае свята вялікім гала-канцэртам з узнагароджаннем пераможцаў фестывалю «АРТ-вакацыі», які пройдзе ў абласным цэнтры творчасці. На пляцоўках установы культуры разгорнецца выстава устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Магілёўшчыны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31