Рус Бел Eng 中文

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах чэрвеня 2018 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года.

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2018 года нумар 62, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт для працаздольнага насельніцтва на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года складзе Br445,83, пенсіянераў - Br349,22, студэнтаў - Br328,10, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br279,56, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br367,48, дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br377,43, на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек - Br346,95, маладой сям'і з трох чалавек - Br377,31.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая