У Беларусі з 1 снежня на 10 працэнтаў павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лістапада 2017 года нумар 879 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. нумар 317", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
"Гэта павелічэнне праведзена ў мэтах паляпшэння арганізацыі харчавання, забеспячэння збалансаванага рацыёну, а таксама ў сувязі з ростам індэкса спажывецкіх цэн на прадукты харчавання", - адзначылі ў Міністэрстве.
Цяпер у сярэднім кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі складае ад Br41 да Br77 штомесяц, у залежнасці ад рэжыму работы дзіцячага сада і ўзросту дзіцяці. У школах на абеды можна патраціць ад Br1,5 да Br5,14 у суткі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59