Рус Бел Eng 中文

У БРУ і МДУ А. А. Куляшова 11 лістапада адбудзецца Міжнародная адукацыйная акцыя «Геаграфічная дыктоўка»

Міжнародная адукацыйная акцыя «Геаграфічная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі 11 лістапада.

У Магілёўскай вобласці сёлета пляцоўкамі для правядзення інтэлектуальнага тэста стануць МДУ імя А. А. Куляшова і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Дыктоўка будзе складацца з двух блокаў па 15 пытанняў. Заданні разлічаны на логіку, кемлівасць і нестандартнасць мыслення. Для праходжання дыктоўкі неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускага геаграфічнага таварыства.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай ацэнкі ўзроўню геаграфічнай граматнасці насельніцтва, удзел у ім бясплатны. Вынікі выкананых работ стануць вядомыя 15 лістапада. З імі можна будзе азнаёміцца на сайце праекта.

Арганізатарамі акцыі ў Беларусі выступаюць геаграфічны факультэт БДУ, Беларускае геаграфічнае таварыства пры падтрымцы Рускага геаграфічнага таварыства.

«Геаграфічная дыктоўка» ўпершыню прайшла у 2015 годзе ў Расіі. У 2017 годзе праект атрымаў міжнародны статус дзякуючы ўдзелу ў ім больш за 260 тыс. чалавек з 25 краін.

У 2018 годзе да праекту далучацца больш за 80 краін. Беларусь бярэ ўдзел у акцыі ў другі раз.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая