Рус Бел Eng 中文

У бюджэт Магілёўскай вобласці за першы квартал 2018 года паступіла Br814,6 тыс. падатку на ігральны бізнес

У бюджэт рэгіёна за першы квартал 2018 года паступіла Br814,6 тыс. падатку на ігральны бізнэс. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Аб’ём паступленняў павялічыўся на 3%, або на Br25,1 тыс. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Больш за палову падатку (54,3%) выплачана плацельшчыкамі, зарэгістраванымі ў падатковых інспекцыях Магілёўскай вобласці.

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца 45 ігральных устаноў, якія маюць 4 гульнявыя сталы, 26 кас букмекерскіх кантор, 678 гульнявых аўтаматаў. Яны належаць 18 арганізацыям – арганізатарам азартных гульняў.

У інспекцыях вобласці зарэгістравана 5 плацельшчыкаў падатку на ігральны бізнэс.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая