У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-ліпень паступіла Br702,3 млн. падаткаў і плацяжоў. Да аналагічнага перыяду 2017 года даходы бюджэту павялічыліся на 13,2%, або на Br81,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br237,4 млн. (33,8%), падатку на дабаўлены кошт – Br92,3 млн. рублёў (13,1%), падатку на прыбытак – Br63,1 млн. (9%), акцызаў – Br52,1 млн. (7,4%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ЗАТ «Бабруйскі бровар», РУП «Магілёўаблгаз», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», ЗАТ «Завод палімерных труб», ААТ «Чырвоны харчавік». Удзельная вага іх плацяжоў склала 29,9% агульных паступленняў у абласны бюджэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24