Рус Бел Eng 中文

У цэху ААТ «ФанДАК» адбыўся выбух

У Бабруйску ў цэху выпуску ДСП ААТ «ФанДАК» вечарам 21 чэрвеня адбыўся выбух. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паведамленне аб выбуху пылапаветранай сумесі з наступным гарэннем на ўчастку сушкі і сартавання паступіла каля 19.00. 22-гадовы аператар атрымаў апёкі 1-2 ступені (40% цела). Таксама шкляныя парэзы зафіксаваны яшчэ ў двух работнікаў прадпрыемства, якія адмовіліся ад шпіталізацыі.

Выбухам пашкоджаны сэндвіч-панэлі на плошчы 300 кв. м, 16 аконных блокаў.

Работнікі МНС праводзілі работы па тушэнні пажару і разборцы элементаў будаўнічых канструкцый. Тэхналагічны працэс спынены.

Меркаваная прычына выбуху – парушэнне тэхналагічнага рэгламенту сушкі драўнянага пілавіння.

Следству трэба будзе ўстанавіцьусе абставіны здарэння. Апытваюцца сведкі і відавочцы таго, што здарылася, а таксама службовыя асобы прадпрыемства, заўважыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

На месцы здарэння працавалі эксперты Бабруйскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ). Па канфіскаваных з месца здарэння рэчыўных доказах экспертам трэба будзе правесці шэраг экспертыз.

Па выніках праведзеных першапачатковых мерапрыемствах будзе прынята працэсуальнае рашэнне.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая