Рус Бел Eng 中文

У Дрыбінскім раёне двое мужчын атруціліся невядомым рэчывам ў склепе

У Дрыбінскім раёне двое мужчын атруціліся невядомым рэчывам ў склепе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паведамленне аб знаходжанні двух чалавек у склепе ў прыватным домаўладанні ў в. Праабражэнск паступіла ратавальнікам 14 чэрвеня а першай гадзіне ночы. Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што ў склепе глыбінёй 3 м у несвядомым стане знаходзяцца сыны гаспадара дома 1988 і 1991 гадоў нараджэння. Ратавальнікі дасталі пацярпелых з бетоннай пасткі, якія з папярэднім дыягназам «атручэнне невядомым рэчывам» былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Дрыбінскай цэнтральнай бальніцы. Іх стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжару.

Як высветлілася, напярэдадні мужчыны прыехалі ў бацькаву хату з Магілёва. Бліжэй да ночы адзін з братоў спусціўся ў склеп і страціў прытомнасць. На дапамогу кінуўся другі і таксама стаў ахвярай атручвання.

Паводле папярэдніх даных, атручванне адбылося ад уцечкі прадуктаў закісання ў склепе з няшчыльна закрытых бочак. Супрацоўнікі Дрыбінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі адбор пробы паветра ў склепе для лабараторнага даследавання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая