У сувязі з правядзеннем выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання рух грамадскага транспарту ў Магілёве 18 лютага
будзе арганізаваны ў рэжыме працоўнага дня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Выключэнне складуць наступныя аўтобусныя маршруты: №2 «Магілёўская бальніца №1 – пас. Брады-1», №3 «Аўтавакзал – ААТ «Райаграпрамтэхніка»», №14 «Прывакзальная плошча – бальніца медыцынскай рэабілітацыі», №21 «Плошча Арджанікідзе – вёска Навасёлкі», №31 «Аўтавакзал – вёска Палавінны Лог», №34 «Аўтавакзал – вёска Гаі», №37 «Аўтавакзал – вёска Калінавая». Яны будуць працаваць па графіку выхаднога дня.
Дадатковы аўтобус пусцяць па маршруце №39к «Плошча Арджанікідзэ – вуліца Падгорная».
Аўтобусы №17 «Завод «Эміс» – ААТ «Ольса»» і №43 «Магілёўскі смеццеперапрацоўчы завод – Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча» ажыццяўляць рух не будуць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59