У межах святкавання 74-й гадавіны з дня вызвалення Чавускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе высаджана памятная алея, якая з’явіцца на тэрыторыі райцэнтра каля кіназалы «Сузор’е». Пра гэта паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна.
Па адным дрэве на кожны мірны год высадзяць 25 чэрвеня прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады і ўдзельнікі народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» – актывісты прафсаюзнага руху краіны і зоркі беларускай эстрады. Пасля гэтага жыхароў Чавус і гасцей горада запросяць прыняць удзел у мітынгу і паглядзець святочны канцэрт, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў.
У межах прафсаюзнай акцыі «Мы – разам!» у гэтым годзе ў Беларусі адбудзецца 25 канцэртных праграм, пяць з якіх пройдзе ў нашым рэгіёне. Чавусы стануць першымі, хто прыме акцыю на магілёўскай зямлі. Таксама яна будзе арганізавана ў Чэрыкаве, Бабруйску, Глуску і Клічаве. Дарэчы, гэта адзіны праект такога роду і ахопу ў краіне. У гэтым годзе ён праходзіць пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы».
Падчас правядзення прафсаюзнай акцыі арганізатары нададуць асаблівую ўвагу людзям, якімі ганарыцца раён. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы, і таленавітыя дзеці. Прафсаюзы будуць не толькі ўшаноўваць такіх людзей, але і разам з імі ўносіць пасільны ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне іх малой радзімы. Такім чынам, акрамя культурнай,праект набудзе яшчэ і сацыяльную значнасць.
У Чавусах у межах прафсаюзнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» заслужанаму майстру спорту Рэспублікі Беларусь, члену нацыянальнай каманды краіны па біятлоне і чэмпіёнцы XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане Дзінары Алімбекавай будзе прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Чавускага раёна.
Таксама ў межах акцыі Чавускае раённае аб’яднанне прафсаюзаў ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагародзіць шэраг сацыяльных партнёраў і найбольш актыўных старшынь прафсаюзных камітэтаў. Акрамя таго, на сцэну падымуцца і прадстаўнікі вядомых працоўных дынастый раёна: настаўніцкая дынастыя Мардачовых – Ахметава, агульны стаж работы якой складае больш за 200 гадоў, урачэбная дынастыя Календа – Кеда з агульным стажам працы больш за 130 гадоў і іншыя.
Паводле слоў арганізатараў, народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі калясіць па гарадах і раёнах краіны з 2015 года. Яе удзельнікі ўшаноўваюць працоўныя дынастыі, маладых спецыялістаў прадпрыемстваў і іх настаўнікаў. За 3 гады ў 151 канцэрце акцыі «Мы – разам!» прыняло ўдзел звыш 250 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую