У галоўнай піянерскай ёлцы краіны прымае ўдзел 20 дзяцей з Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшыня абласной піянерскай арганізацыі Алена Малдаванава.

У складзе дэлегацыі хлапчукі і дзяўчынкі з Магілёва, Быхаўскага, Мсціслаўскага і іншых раёнаў Прыдняпроўскага краю. Гэта актывісты, якія праявілі сябе ў розных акцыях БРПА і піянерскім руху, пераможцы і прызёры піянерскіх конкурсаў рознага ўзроўню.
Усебеларуская піянерская ёлка праходзіць сёння ў выставачным комплексе «Белэкспа» ў сталіцы. На мерапрыемства запрошана больш за 300 акцябрат і піянераў з усіх абласцей і горада Мінска.
Чакаючы пачатку прадстаўлення, піянеры змаглі паўдзельнічаць у піянерскіх інтэрактыўных пляцоўках, вясёлых конкурсах, рухомых гульнях, ператварыцца ў любімага казачнага персанажа з дапамогай аквагрыму. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі сталі гледачамі дзіцячага мюзікла «Навагодняя акадэмія» і акунуліся ў атмасферу навагодняй казкі.
У завяршэнне піянерскай ёлкі кожны ўдзельнік атрымае салодкі падарунак ад Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31