У Горках аднагадовы хлопчык атрымаў хімапёк, пераблытаўшы кіслату з газіроўкай. Пра гэта паведамілі ў следчым камітэце.
Інцыдэнт адбыўся 5 жніўня. Бабуля дзіцяці пачула рэзкі плач і ўбачыла ў руках хлопчыка пустую бутэльку ад газаванага напою. У ёй захоўвалася кіслата, якой 31 ліпеня бацькі хлопчыка чысцілі трубы.
У Следчым камітэце звярнулі ўвагу, што на мінулым тыдні ў Беларусі адбыўся шэраг няшчасных выпадкаў з дзецьмі. «Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія паўплывалі на тое, што няшчасныя выпадкі адбыліся», – падкрэслілі ў СК.
Следчыя нагадваюць бацькам аб недапушчальнасці захоўвання вадкасцяў, якія ўяўляюць небяспеку, у даступных для дзяцей месцах. Варта абмежаваць доступ і да электрычных бытавых прыбораў, да адкрытых крыніц павышанай тэмпературы і агню. Нельга пакідаць дзяцей адных у памяшканнях з адкрытымі вокнамі.
Па матэрыяле БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую