У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 5 пажараў, 3 разы ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, ліквідавана 2 лясныя пажары ў Бабруйскім раёне. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Не абышлося без гібелі. 23 красавіка каля 12.00 жыхар Горак, выйшаўшы на балкон, убачыў агонь у суседніх вокнах і выклікаў ратавальнікаў. Гарэла двухпакаёвая кватэра на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома па вул. Суворава. У пакоі на палаючай канапе супрацоўнікі МНС без прыкмет жыцця знайшлі 72-гадовага гаспадара. Шанцаў на выратаванне ў яго не было: пенсіянер быў інвалідам I групы (з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы) і не мог рухацца самастойна. Догляд яго ажыццяўляла сям’я ўнука, члены якой у фатальны момант адсутнічалі.

З прычыны пагрозы жыцця і здароўю ратавальнікі з размешчаных вышэй кватэр пад’езда эвакуявалі 6 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.

Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.






Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую