У Касцюковічах пабудуюць новую кацельню сумарнай цеплавой магутнасцю 10 МВт, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе РУП «Магілёўэнерга».
Сучасная і больш эфектыўная кацельня прыйдзе на змену старой, вялікая аддаленасць (размешчана за шэсць кіламетраў ад горада) і сезоннасць працы якой прыводзіць да вялікіх затрат. Акрамя таго, высокі знос асноўных вытворчых фондаў Касцюковіцкай кацельні і цепласетак, адсутнасць рэзервавання цеплавой магутнасці зніжаюць надзейнасць цеплазабеспячэння.
На новай кацельні плануецца ўсталяваць тры вадагрэйныя катлы КВГМ-11,63-150Н і электракацёл намінальнай цеплавой магутнасцю 10 МВт з бакам акумулятарам. Сумарная цеплавая магутнасць энергакрыніцы па разглядаемым варыянце– 38,6 Гкал/ч.
Зараз у Касцюковічах вядзецца падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі, узгадненне неабходнай праектнай і тэхнічнай дакументацыі, падрыхтоўка тэндараў на закупку абсталявання.
Да будаўнічых работ маюць намер прыступіць у другой палове бягучага года, а ўвесці ў эксплуатацыю кацельню энергетыкі абяцаюць да ацяпляльнага сезона будучага года. «Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы кацельні. Знізяцца выдаткі на расход паліва, а дадатковая электраэнергія забяспечыць выпрацоўку цеплавой энергіі, што дазволіць знізіць яе сабекошт. Новая кацельня забяспечыць надзейнае цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне жыллёва-камунальнага сектара, арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў горада Касцюковічы, заўважылі спецыялісты.
Дадзены праект будзе рэалізаваны згодна з абласной праграмай развіцця электраэнергетыкі на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Міністэрства энергетыкі. Фінансаванне будзе весціся з інвестфонда Мінэнерга і ўласных сродкаў РУП «Магілёўэнерга».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка