Рус Бел Eng 中文

У Касцюковіцкім раёне аб’яўлены конкурс «Наша прафесія» сярод працоўнай моладзі

У Касцюковіцкім раёне аб’яўлены конкурс «Наша прафесія» сярод працоўнай моладзі. Пра гэта паведамілі ў мясцовым камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які з’яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.

Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: «Знаёмцеся – наша прадпрыемства (установа, арганізацыя) Касцюковіцкага раёна», «Маладыя таленты прафесіі», «Першы крок у прафесію», «Прадпрыемства (установа, арганізацыя) Касцюковіцкага раёна ў асобах». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца аўтары, калектывы аўтараў з працоўнай моладзі горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна. Узрост – не старэйшыя за 31 год.

Прэтэндэнты на перамогу самі вызначаюць жанр сваёй працы: гэта можа быць відэаролік (інтэрв’ю, рэпартаж, відэакліп і г. д.), фотаматэрыялы (калаж і інш.), прэзентацыя. Для іх стварэння прапануюць выкарыстоўваць відэакамеры, мабільны тэлефон, фотаапарат. Разглядаецца магчымасць папярэдняга мантажу і рэдагавання з выкарыстаннем спецэфектаў, гукаў, мелодый, тытраў. Сюжэты могуць быць узяты як з рэальнага жыцця, так і насіць пастановачны характар.

Заяўкі і работы для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 18 лютага 2018 года па адрасе Касцюковіцкага РК ГА «БРСМ»: вул. Бонч-Бруевіча, д.2 каб.9, тэл. 71834 або e-mail: kos.brsm@mail.ru.

Больш падрабязна тут

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая