Рус Бел Eng 中文

У Кіраўскім раёне жонкам афіцэраў уручылі аднайменныя медалі

Афіцэр у форме сціскае ў руках далонь жонкі і пяшчотна глядзіць ёй у вочы. Унізе залацістага круга вянок і зорка, уверсе-рэльефны надпіс «Жонцы афіцэра». Такіх медалёў на днях былі ўдастоены некалькі жыхарак Кіраўскага раёна –Марыя Шахунова, Людміла Лагойка, Ларыса Караткевіч і Раіса Горбель.

«Уклад вашых мужоў афіцэраў-ветэранаў Кіраўскай міліцыі ў справу, якую яны выбралі і годна выконвалі, неацэнны. Як неацэнная і роля іх другіх палавінак, якія на працягу больш чым 20 гадоў былі сваім мужам падтрымкай і апорай, забяспечвалі тыл, былі цярплівыя, клапатлівыя і верныя. На жаль, Уладзіміра Караткевіча і Міхася Горбеля ўжо няма ў жывых, але памяць аб іх будзе жыць заўсёды», – адзначыў на ўрачыстым ўручэнні першы намеснік начальніка Кіраўскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Віктар Кузьменка.

Яшчэ адной зямлячцы– Марыі Язерскай, якая не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве, медаль уручылі на наступны дзень.

Аднайменных узнагарод будуць удастоены і жонкі афіцэраў з іншых раёнаў вобласці.

Па словах старшыні Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў АУС і ВВ, палкоўніка міліцыі ў запасе Яўгена Кавалёнка, да ўзнагароджання прадстаўлены жонкі афіцэраў запасу, афіцэраў у адстаўцы альбо ўдовы афіцэраў. «У нашай вобласці ўжо прынята рашэнне аб узнагароджанні 50 чалавек. Падставай для гэтага сталі хадайніцтвы, якія паступілі з ветэранскіх арганізацый УУС аблвыканкама, УУС Бабруйскага гарвыканкама, Бялыніцкага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага і Асіповіцкага РАУС», – сказаў ён.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая