Чатыры пажары адбылося за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Ахвярай агню стаў 52-гадовы жыхар Клічава. Ратавальнікаў сёння каля паловы другой ночы выклікалі прахожыя. Жылы дом па вул. Ленінскай гарэў адкрытым полымем. У адной з пакояў на ложку без прыкметаў жыцця быў знойдзены гаспадар. Загінулы пражываў адзін, не працаваў, са слоў суседзяў, часта бавіў час у кампаніі са спіртным. Напярэдадні здарэння яго таксама бачылі ў стане алкагольнага ап’янення. У выніку пажару ў доме знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую