Два пажары адбылося за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці, адзін скончыўся гібеллю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 24 кастрычніка каля паловы на дзясятую вечара ад жыхароў вёскі Гута Клімавіцкага раёна паступіла паведамленне аб адкрытым гарэнні жылога дома, які належыць 61-гадоваму мясцоваму жыхару. Агонь не пакінуў шанцаў на выратаванне: без прыкмет жыцця гаспадара знайшлі на падлозе аднаго з пакояў. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Загінулы пражываў адзін, працаваў. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.


Яшчэ адно ўзгаранне адбылося ў Магілёве. Каля 15.00 меркавана праз парушэнне правілаў эксплуатацыі печы, загарэўся гараж, размешчаны па завулку 1-ым Куйбышава. Ратавальнікаў выклікалі гаспадары. Па прыбыцці да месца пажару з-пад даху гаража ішоў дым. Літаральна 5 хвілін спатрэбілася агняборцам для ўтаймавання стыхіі. У выніку пажару пашкоджана перакрыцце і маёмасць у гаражы.


Фота - МНС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую