Рус Бел Eng 中文

У Магілўёскім музеі этнаграфіі пачынае працу выстава карцін з дэнамінаваных купюр Нацыянальнага банка Беларусі

У Магілёўскім музеі этнаграфіі сёння пачынае працу выстава карцін з дэнамінаваных купюр. Як паведамілі карэспандэнту сайта, экспазіцыя «Ад плацяжу да мастацтва» размесціцца ва ўстанове культуры да 21 жніўня.

Аўтар работ з дэнамінаваных купюр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – малады беларускі мастак Марк Раманюк. З усёй разнастайнасці сродкаў і матэрыялаў для малявання аўтар аддае перавагу працы з грашовымі купюрамі. Цікавасць да стварэння карцін з грошай узнікла ў мастака пасля знаёмства з працамі замежных майстроў. Многія аўтары выкарыстоўваюць для стварэння карцін банкноты розных краін свету, аднак асаблівай папулярнасцю карыстаюцца аднадоларавыя купюры, а таксама банкноты СССР. Марк Раманюк выкарыстоўвае ў сваёй творчасці беларускія грошы старога ўзору.

Дэнамінаваныя купюры Рэспублікі Беларусь маюць велізарны творчы патэнцыял з прычыны іх геаметрычнага складніка, багацця фарбаў і фактур. Асаблівую цікавасць уяўляе мазаічная тэхніка выканання работ – спалучаючы розныя адценні і фактуры, можна дасягнуць рознай глыбіні колеру і аб'ёму. Камбінуючы фрагменты купюр з рознымі матэрыяламі, такімі як сусальнае золата, акрылавая фарба і іншыя, можна пашырыць магчымасці мазаічнага мастацтва і стварыць унікальныя па сваёй прыродзе карціны.

Адна работа ствараецца да трох месяцаў, пры гэтым выкарыстоўваецца ад ста да шасьцісот банкнот.

Зараз у мастацтве развіўся цэлы кірунак, прадстаўнікі якога ствараюць свае шэдэўры з грошай. Яны вельмі арыгінальныя і карыстаюцца попытам. Некаторыя мастакі ствараюць з купюр і манет скульптуры, карціны, прадметы мэблі і іншыя арт-аб'екты. Часта ў ход ідуць копіі банкнот або абясцэненыя валюты, некаторыя майстры не скупяцца і ператвараюць у арт-аб'екты купюры вялікіх наміналаў. Такім чынам у XXI стагоддзі з'явілася магчымасць даць банкнотам другое жыццё – вечнае жыццё ў мастацтве.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая