У Магілёве стварылі стыкеры адной з турыстычных славутасцяў горада – скульптуры «добрага чараўніка». У набор уваходзіць 20 малюнкаў для папулярнай сацыяльнай сеткі Telegram, паведаміла карэспандэнту сайта каардынатар фестывальнага праекта «Астролаг» Юлія Антоненка.

Паводле слоў суразмоўніцы, скульптура «астролага» і слоган аднайменнага праекта – «Зоркі сышліся» або «Зоркі сыдуцца» – сталі адпраўной кропкай у стварэнні набору стыкераў. «Тут сабраны фразы, якія ўдзельнікі форуму пастаянна выкарыстоўваюць у сацыяльных сетках, – удакладніла Юлія Антоненка. – Мы прааналізавалі стыль зносін хлопчыкаў і дзяўчынак і з дапамогай дызайнера Анастасіі Жлобіч падрыхтавалі набор стыкерпакаў. Некаторыя фразы ў дарослых выклікаюць здзіўленне, а для дзяцей усё звыкла. Зрэшты, у наборы кожны знойдзе для сябе адпаведны стыкер, паколькі яны ёсць і на беларускай мове, і на моладзевым слэнгу».

Фестывальны праект «Астролаг» створаны для дзяцей і моладзі. Паспяхова прайшлі вакальны і харэаграфічны конкурсы. Стартаваў прыём заявак восеньскага этапу для тэатральнага мастацтва, тэатраў мод і выканаўцаў інструментальнай музыкі. Пераможцы ўсіх трох тураў будуць змагацца з замежнымі ўдзельнікамі ў міжнародным многажанравым гранд-фестывалі «Астролаг», які адбудзецца з 21 па 25 лістапада 2018 года.
Канцэпцыя праекта распрацавана на падставе Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2016-2020 год і кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20.06 2016 года №413-3. Напрамкі дзейнасці, якія закліканы стымуляваць праект, – развіццё фестывальнага турызму ў Беларусі і развіццё элементаў тэрытарыяльнага маркетынгу ў канкрэтным рэгіёне, падтрымка таленавітай моладзі дзяржаўнымі структурамі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама, старшыня аргкамітэта Іна Караткевіч адзначыла, што фестывальны турызм ва ўсім свеце выкарыстоўваецца як форма павышэння статусу рэгіёна. Праект «Астролаг» створаны ў супрацоўніцтве прыватнай ініцыятывы і дзяржаўнай падтрымкі. «Каманда фестывалю робіць усё на высокім прафесійным узроўні, пра што сведчыць ахоп конкурсных этапаў, цікавасць з боку будучых удзельнікаў і станоўчыя водгукі, – падкрэсліла яна. – Нам прыемна, што магілёўцы клапоцяцца аб горадзе такімі добрымі, прыгожымі справамі і даказваюць шчырую любоў да сваёй малой радзімы».

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, гарадскія арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «БРСМ», індывідуальны прадпрымальнік Ю. У. Антоненка (Прадзюсарскі цэнтр «Звездочет»)
Telegram – месенджар для смартфонаў і іншых прылад, які дазваляе абменьвацца тэкставымі паведамленнямі і медыяфайламі. Колькасць яго карыстальнікаў перавысіла 100 млн. чалавек. Заснавальнік праекта – Павел Дураў, вядомы як стваральнік сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
Аб помніку Астролагу
Мабыць, самы знакаміты помнік у Магілёве – Астролаг. Акрамя таго, адзіны ў свеце. Помнік скульптара Уладзіміра Жбанава, ураджэнца Беларусі, было вырашана паставіць у цэнтры горада на плошчы Зорак – своеасаблівай магілёўскай Алеі славы. У 2004 годзе васьміметровая скульптура была ўстаноўлена. Па сутнасці, гэта вялікі сонечны гадзіннік, які ўяўляе сабой тэлескоп навукоўца. Ён сядзіць на крэсле і вывучае зоркі, а можа, іншыя галактыкі. Па словах гараджан, начамі з космасу відаць прамень пражэктара, які ўключаецца ў тэлескопе. Па крузе расстаўлены знакі задыяку – 12 бронзавых крэслаў.
Скульптура адразу палюбілася гараджанам і гасцям Магілёва, з ёй сталі звязваць містычныя гісторыі і прыкметы. Кажуць, што Жбанаў атрымаў рэкамендацыі астролагаў, як зрабіць помнік, які выконвае жаданні. Яму далі параду ўстанавіць сваё тварэнне пэўным чынам па адносінах да зорак. Чалавек, сеўшы на крэсла з выявай свайго знака задыяка, можа загадаць самае патаемнае жаданне – і яно абавязкова збудзецца. Напоўніць шчасцем і энергіяй можа выцгнуты палец добрага чараўніка і яго лоб – дастаткова проста дакрануцца да іх левай рукой. Гэта звязана з тым, што скульптура атрымлівае энергію з космасу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07