Тактыка-спецыяльнае вучэнне з вайсковай часцю 89417 пройдзе з 7 па 11 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці, інфармуе сайт Міністэрства абароны.
У ходзе манеўраў будуць адпрацаваны пытанні дастаўкі падраздзяленняў брыгады ў месцы выканання вучэбна-баявых задач рознымі спосабамі: паветраным (парашутным і беспарашутным), чыгуначным, дэсантаванне асабовага складу з самалёта ваенна-транспартнай авіяцыі Іл-76 і верталётаў Мі-8 у розных умовах надвор’я і ў розны час сутак.
Акрамя таго, вайскоўцы адпрацуюць пытанні вядзення разведкі ў інтарэсах выяўлення ўмоўных груп праціўніка, пры гэтым будуць выкарыстоўвацца разведвальныя групы, а таксама прымяняцца беспілотныя авіяцыйныя комплексы. Вайскоўцы таксама будуць адпрацоўваць дзеянні па вызваленні аэрадрома, захопленага ўмоўным праціўнікам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59