Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праводзіцца на падставе Інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 16 сакавiка 2017 г. № 26/10 «Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта» (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г., 9/84258).
Конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду праводзіцца рабочай групай па адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) для наступнага фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, недзяржаўныя юрыдычныя асобы, а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі незалежна ад падпарадкавання.
Пры неабходнасці дапускаецца долевае фінансаванне рэалізуемых (выконваемых) арганізацыямі Рэспублікі Беларусь праектаў (работ, мерапрыемстваў), указаных у абзацах другім-шостым пункта 7 Інструкцыі.
Сродкі інавацыйнага фонду накіроўваюцца на фінансаванне праектаў (работ, мерапрыемстваў), указаных у абзацах другім-сёмым пункта 7 Інструкцыі.
Фінансаванне інавацыйных праектаў за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці наступным крытэрыям:
• арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленага кошту на аднаго працаўніка, аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленага кошту на аднаго працаўніка па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе або вышэйшы за гэты ўзровень;
• экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекта (перавышэнне экспарту над імпартам);
• стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.
Фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, устаноўленым актамі заканадаўства.
Вылучэнне сродкаў з інавацыйнага фонду ажыццяўляецца на беззваротнай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, прадстаўляюць у камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 567, тэл. (0222) 22 12 87 і па электроннай пошце на адрас invest@comecon.mogilev.by) наступныя дакументы:
• заяўку на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду;
• копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі, завераныя ва ўстаноўленым парадку (без натарыяльнага пасведчання);
• тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта (работы, мерапрыемства), якое адлюстроўвае мэты, задачы, эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя паказчыкі, навізну, аб'ём фінансавання работы (мерапрыемства);
• папярэдні каштарыс выдаткаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду, каляндарны план рэалізацыі праекта (работы, мерапрыемства) і іншыя матэрыялы ў адпаведнасці з пунктам 12 Інструкцыі.
Для ўдзелу ў конкурсе інавацыйных праектаў, што выконваюцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, дадаткова прадстаўляюцца анкета і бізнес-план інавацыйнага праекта.
Арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, маюць права прыкладаць дадатковыя дакументы, у тым ліку інфармацыйна-даведачныя матэрыялы, звязаныя з выкананнем прадстаўленых работ (мерапрыемстваў).
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 17 ліпеня па 31 жніўня 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка