Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю ў друкаваных СМІ па выніках 2017 года.
У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел члены рэгіянальнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў», якія працуюць у друкаваных сродках масавай інфармацыі Прыдняпроўскага краю. Адзін прэтэндэнт можа прадставіць некалькі работ, але не больш за тры. Прымаюцца матэрыялы розных жанраў, апублікаваныя з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года. Дасылаць іх можна да 20 сакавіка поштай (адрас: 212030, г.Магілёў, вул.Першамайская, 89, к.64, Магілёўская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў», з пазнакай «Конкурс. Гарадзецкі») або на электронны адрас mogved @ gmail. com (з аналагічнай паметкай).
Пры вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць творчы ўзровень публікацый і ілюстрацый, іх стыль, важнасць і актуальнасць узнятых праблем. Таксама немалаважным ў ацэнцы стане раскрыццё вобраза сучасніка як яркай, індывідуальнай асобы, здольнай быць станоўчым і пераканаўчым прыкладам для іншых, ступень эфектыўнасці публікацый і канструктыўнасць уздзеяння на чытацкую аўдыторыю.
Найлепшага ўзнагародзяць саліднай грашовай прэміяй імя легендарнага ветэрана абласной журналістыкі Міхаіла Гарадзецкага.
Даведкі па тэлефонах: 8 (0222) 327139, 327321.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07