Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі. Каб атрымаць дапамогу гаспадаркі, дастаткова пакінуць заяўку ў сельсавеце.


У гаспадарцы «Палыкавічы» ў дапамогу вяскоўцам вылучылі тры камбайны. Экіпаж камбайнера Віктара Яжова і яго памочніка Мікіты Лістраценкі на гэтай уборачнай стаў«тысячнікам». Уборачная на прыватных падворках, кажуць яны, патрабуе асаблівага майстэрства як ва ўпраўленні камбайнам на маленькіх участках зямлі, так і ў зносінах з людзьмі, каб іх паслугай засталіся задаволеныя вяскоўцы. Для ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак сваё збожжа – гэта выгадны корм для хатняй птушкі, свіней і буронак.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59