У Магілёўскай вобласці да Дня пажылога чалавека падрыхтавалі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У рэгіёне стабільна працуе сістэма пенсійнага забеспячэння. Усе пенсіянеры, зарэгістраваныя ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, атрымліваюць пенсіі цалкам і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Эфектыўна працуюць і тэрытарыяльныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, створаныя ў кожным раёне вобласці. Састарэлыя грамадзяне атрымліваюць неабходную дапамогу дома.
Як і ў мінулыя гады, у працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый сёння пройдуць сустрэчы з былымі работнікамі, якія пайшлі на пенсію.
Да свята арганізаваны дабрачынны паказ фільмаў у кінатэатрах рэгіёна. Таксама для пажылых грамадзян прадугледжаны бясплатныя наведванні музеяў, галерэй, выстаў.
Так, напрыклад, сёння можна па прад’яўленні пенсійнага пасведчання наведаць культурна-забаўляльнае мерапрыемства «Дзень гарніста», якое адбудзецца ў 17.00 у магілёўскай гарадской ратушы.
У кінатэатрах абласнога цэнтра пройдуць бясплатныя паказы:
кінатэатр «Космас»
01.10.2018 пачатак сеанса: 9.30 – м / ф «Жылі-былі»;
02.10.2018 пачатак сеанса: у 9.30 – м / ф «Жылі-былі»;
кінатэатр «Чырвоная Зорка»
01.10.2018 пачатак сеанса: у 10.00 – м / ф «Мадам»;
03.10.2018 пачатак сеанса: у 12.00 м / ф «Пушкін. Апошняя дуэль».
кінатэатр «Радзіма»
01.10.2018 у 16.00 «Мадам»;
01.10.2018 у 14.30 «Прынцэса і цмок».
Аматарам актыўнага ладу жыцця прапануюць прыняць удзел у фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве «Сцежка здароўя». Спаборніцтва пройдзе 2 кастрычніка ў 11.00 на базе СК «Тарпеда» (Любужскі лесапарк).
Акцыі і зніжкі падрыхтавалі прадпрыемствы гандлю і бытавога абслугоўвання.
Акрамя таго, у дамах-інтэрнатах, аддзяленнях кругласутачнага знаходжання ўстаноў сацыяльнай абароны, бальніцах сястрынскага догляду адбудуцца святочныя абеды і канцэртныя праграмы.
Установамі сацыяльнай абароны і адукацыі вобласці пастаянна аказваецца дапамога пажылым людзям, ветэранам вайны і працы ва ўборцы памяшканняў і асабістых падворкаў, ураджаю на прысядзібных участках, нарыхтоўцы дроў і агародніны на зімовы перыяд. Таму Дзень пажылога чалавека – гэта не толькі дзень ушанавання ветэранаў, праява клопату дзяржавы аб састарэлых і нямоглых, але і напамін, што да старых неабходна ставіцца з разуменнем, павагай і клопатам не толькі ў святочныя дні, але і ў паўсядзённым жыцці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59