Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці датэрмінова пачнуць выплату пенсій за 9 мая

У Магілёўскай вобласці датэрмінова пачнуць выплату пенсій (дапамог) за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі. Адпаведны графік размешчаны на сайце РУП «Белпошта».

Так, з 7 мая датэрміновая выплата пачнецца ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёва, а 8 мая – ва ўсіх АПС рэгіёна.

9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні.

Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў саll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая