З сённяшняга дня ў Магілёўскай вобласці пачынаецца ацяпляльны сезон. Адпаведнае распараджэнне «Аб уключэнні сістэм ацяплення асобных спажыўцоў» падпісана ў аблвыканкаме. Аналагічныя рашэнні прымаюць раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты.
Зыходзячы з існуючых умоў надвор’я і перспектыўнага прагнозу, першае цяпло традыцыйна прыйдзе ў будынкі ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, лячэбна-прафілактычныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Уключаць ацяпленне ў такіх аб’ектах пачынаюць тады, калі сярэднесутачная тэмпература паветра складае не вышэй за плюс 10 градусаў на працягу пяці сутак.
«Трэба разумець, што за адзін раз уключыць ацяпленне адразу на ўсіх аб’ектах немагчыма тэхнічна, працэс зойме некаторы час, – падкрэслілі ў аддзеле энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. – У адпаведнасці з правіламі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду – 5 дзён. Мясцовым жа ўладам неабходна забяспечыць рацыянальныя рэжымы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў пры цеплазабеспячэнні ўсіх аб’ектаў, арыентуючыся на ўмовы надвор’я».
Рашэнне аб падачы цяпла ў жыллёвы фонд (дамы, гасцініцы, інтэрнаты, навучальныя ўстановы) таксама прымаюць зыходзячы з сярэдняй тэмпературы вонкавага паветра: на працягу пяці сутак яна не павінна падымацца вышэй за 8 градусаў цяпла. Затым батарэі пацяплеюць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, арганізацыях і на прадпрыемствах.
Нагадаем: у мінулым годзе ацяпленне ў жылыя дамы пачалі падаваць 7 кастрычніка, у дзіцячыя сады і школы – 3 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59