У Магілёўскай вобласці падчас правядзення дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» сабрана больш як Br55,4 тыс. Пра гэта паведаміла на ўрачыстым падвядзенні вынікаў праекта дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Маштабная акцыя праводзілася ў рэгіёне ў шосты раз напярэдадні навагодніх і калядных святаў. На працягу двух месяцаў, з 1 снежня па 31 студзеня, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый розных профіляў, а таксама простыя грамадзяне, неабыякавыя да праблем дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, прымалі ўдзел у марафоне. Яны дапамагалі не толькі фінансава, пералічваючы грашовыя сродкі на спецыяльны рахунак, але і станавіліся непасрэднымі арганізатарамі святаў і мерапрыемстваў для хлопчыкаў і дзяўчынак, перадавалі падарункі, неабходнае абсталяванне, адзенне, мэблю і медыкаменты.
Так, трэці год запар магутную падтрымку праекту аказвае Тэлерадыёкампанія «Магілёў». На гэты раз дзякуючы 6-гадзіннаму марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы разам!», які праходзіў у прамым эфіры, было сабрана Br39 тыс.
Па словах Ірыны Фісюк, усе сабраныя падчас марафону сродкі накіраваны на канкрэтную дапамогу не толькі сем’ям, але і ўстановам адукацыі. Так, па выніках марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» атрымалася абсталяваць сэнсарныя пакоі ў Магілёўскай дапаможнай школе і Мсціслаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59