У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі I этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу на самы лепшы аздараўленчы лагер з кругласутачным, дзённым знаходжаннем 2017 года.
Удзельнікі спаборніцтваў падалі на разгляд у пяці намінацыях 79 работ, якія, у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі, прааналізавала абласная камісія. Было адзначана, што праекты распрацаваны з улікам індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей дзяцей, адлюстроўваюць практычны вопыт выхаваўчай дзейнасці ў аздараўленчых лагерах.
Па выніках набраных балаў найлепшымі працамі прызнаны:
«Найлепшы загарадны аздараўленчы лагер» – аздараўленчы лагер «Шчаткава» філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга»;
«Найлепшае медыцынскае забеспячэнне дзяцей у аздараўленчым лагеры» – аздараўленчы лагер «Пціч» аддзела адукацыі, спорту і турызму Асіповіцкага райвыканкама;
«Найлепшая арганізацыя харчавання ў аздараўленчым лагеры» – аздараўленчы лагер «Космас» аддзела адукацыі, спорту і турызму Шклоўскага райвыканкама;
«Найлепшая арганізацыя спартыўна-аздараўленчай работы ў аздараўленчым лагеры» – аздараўленчы лагер «Каласок» аддзела адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама;
«Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку «Зробім лета ярчэй»
па тыпах лагераў:
– лагер з дзённым знаходжаннем – «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» і «Фартуна» ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» (Магілёўскі раён);
– лагер з кругласутачным знаходжаннем – «Крыніца» ДУДА «Абласны цэнтр творчасці»;
– лагер па профілі, напрамку дзейнасці – «Лідар» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка» г. Магілёва» аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва;
– лагер працы і адпачынку – «Юныя лесаводы» ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Бабруйска».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01