Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці перагледзяць памер платы за пражыванне ў інтэрнатах

У Магілёўскай вобласці перагледзяць памер платы за пражыванне ў інтэрнатах дзяржжылфонду. Адпаведнае даручэнне старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі даў падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам рэгіёна.

Дзве жыхаркі Магілёва звярнуліся да губернатара па пытанні непамерна высокай аплаты пражывання ў інтэрнаце. У месяц за пакой у адным выпадку трэба плаціць Вг70, у іншым – каля Вг90, што для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, нямала. У той жа час умовы пражывання ў інтэрнаце пакідаюць жадаць лепшага, тым больш, што жыхары самі займаюцца рамонтам пакоя і добраўпарадкаваннем прылеглай да інтэрната тэрыторыі.

На думку Уладзіміра Даманеўскага, з пытаннем памеру платы за пражыванне ў інтэрнатах трэба дэталёва разабрацца, як і з сітуацыяй па рамонце. «На мой погляд, плата за пражыванне ў інтэрнатах завышаная, і нашы людзі яшчэ не настолькі багатыя, каб маглі плаціць такія вялікія сумы. Нам трэба ў бліжэйшы час правесці нараду з усімі зацікаўленымі службамі, разлічыць сапраўдны кошт усіх выдаткаў на квадратны метр, а затым прыняць аб’ектыўнае рашэнне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», – даручыў старшыня аблвыканкама.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая