Абласное спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў і маладых вадзіцеляў праходзіць на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
Паводле слоў суразмоўцаў, ужо з’явіліся лідары. Так, на ураджайнай Шклоўскай зямлі першымі тысячны рубеж пераадолелі вадзіцель ЗАТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў і вадзіцель ААТ «Александрыйскае» Ігар Ерашоў.
«Маладыя людзі – актывісты ГА «БРСМ», з цвёрдай жыццёвай пазіцыяй, любоўю да зямлі і жаданнем працаваць на карысць сваёй краіны і малой радзімы, – адзначылі суразмоўцы. – Не адрываючы ад важнай і патрэбнай справы, проста ў полі маладых кіроўцаў сёння павіншуюць сябры і кіраўнік Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Павел Алекса».
Дарэчы, у 2017 годзе Ігар Ерашоў стаў пераможцам аналагічнага конкурсу. У гэтым годзе малады чалавек вырашыў не змяншаць тэмпы і зноў стаць найлепшым кіроўцам у Магілёўскай вобласці.
Абласное спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2018 годзе сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі аграрнай палітыкі дзяржавы.
У спаборніцтве прымаюць удзел старшыя камбайнеры і камбайнеры маладзёжных уборачных экіпажаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), а таксама маладыя кіроўцы транспартных сродкаў, занятыя на адвозцы збожжа ад камбайнаў, ва ўзросце да 31 года ўключна.
Асноўная задача аграрнага першынства – павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рабочага часу, тэхнікі і абсталявання для своечасовага і якаснага правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка