Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ўстаноўлена, што ў рэгіёне прымаюцца недастатковыя меры па арганізацыі бяспечнай і эфектыўнай эксплуатацыі аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў населеных пунктах.
Многія з іх выкарыстоўваюцца са значным перавышэннем тэрмінаў службы (на 1 студзеня 2018 года сярэдні знос сетак водазабеспячэння склаў ад 35,6% да 99,8%, сетак водаадвядзення (каналізацыі) – ад 35% да 95%). Шэраг аб’ектаў па прычыне неналежнага тэхнічнага стану і адсутнасці дастатковых сродкаў на іх рамонт і мадэрнізацыю не функцыянуе.
У дзейнасці водаснабжальных арганізацый не выкаранены шматлікія парушэнні заканадаўства і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў пры эксплуатацыі аб’ектаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Асноўныя з іх – неналежны ўлік здабычы падземных вод і скіду сцёкавых вод, невыкананне парадку ўліку і ўтрымання аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, іх неналежны тэхнічны стан, нізкая якасць пітной вады з крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння, адсутнасць у асобных арганізацыях ЖКГ вытворчага кантролю якасці пітной вады, нездавальняльны санітарна-тэхнічны стан памяшканняў аб’ектаў водазабеспячэння, тэхнічная няспраўнасць пажарных гідрантаў, нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Па выніках кантролю Камітэтам дзяржаўным органам унесены шэраг прапаноў па паляпшэнні становішча спраў пры эксплуатацыі аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24