У Магілёўскай вобласці раскрывальнасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій складае 68,8%, і гэта найлепшы вынік сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.
Штогод расце не толькі раскрывальнасць такіх злачынстваў, але і іх колькасць. Калі ў 2016 годзе ў сферы высокіх тэхналогій было зарэгістравана 237 фактаў, то ў 2017-м іх колькасць павялічылася да 290.
Змяняюцца інструменты, якія выкарыстоўваюць ашуканцы для ажыццяўлення супрацьпраўных дзеянняў. Калі спачатку спецыяльны аддзел УУС працаваў з пластыкавымі карткамі, то ў апошні час шырокае распаўсюджванне атрымала махлярства з дапамогай сеткі Інтэрнет. «Людзі бываюць настолькі даверлівыя, што дастаткова звычайнага паведамлення ў сацсетцы, і яны гатовы не толькі пералічыць грашовыя сродкі, але і паведаміць канфідэнцыйную інфармацыю: пашпартныя дадзеныя, рахункі ў банках, нумары пластыкавых картак, якія ў наступным дазваляюць злачынцам завалодаць грашыма», – падкрэсліў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Варта памятаць, што нават пры ўстанаўленні асобы, якая ўчыніла такое злачынства, вярнуць выкрадзенае не проста, паколькі грошы перадаюцца ананімам, якія дзейнічаюць у большасці выпадкаў за межамі краіны, дадаў Аляксандр Кавальчук.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59