У Магілёўскай вобласці рэгістратары ўдакладнілі адрасы больш за палову будынкаў для падрыхтоўкі базы перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе. Аператыўная інфармацыя аб працы рэгістратараў размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На раніцу 14 лістапада ў рэгіёне праверана 47,4 тыс. будынкаў, або 56,4% ад агульнай колькасці.
Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі 1 лістапада. Да канца гэтага месяца рэгістратары абследуюць усе будынкі – як дзеючыя, так і тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, – у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі. Такая праца праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Да яе прыцягнута тысяча чалавек, задзейнічаны работнікі жыллёва-камунальных арганізацый усіх абласцей. Рэгістратары аснашчаны планшэтамі з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў – карт рэгістратарскага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі. Усе адрасныя пункты будынкаў ўтрымліваюць дадзеныя пра месцазнаходжанне, прызначэнне, колькасць кватэр, пад’ездаў і інш. Пры праверцы рэгістратар удакладніць, ці сапраўды будынак існуе па паказаным адрасе, праверыць атрыбутыўна інфармацыю і адкарэктуе яе пры неабходнасці.
Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59