Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці шукаюць уцекачоў – выхаванцаў спевучылішча

Праваахоўнікі ўжо тыдзень шукаюць уцекачоў Магілёўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі.

«Трое 17-гадовых падлеткаў збеглі не з самой ўстановы адукацыі, а 30 жніўня днём з лагера«Адраджэнне», які размяшчаўся на тэрыторыі Пустынскага Свята-Успенскага манастыра ў Мсціслаўскім раёне. Хлопцаў туды адправілі з мэтай заахвочвання і працоўнага і духоўнага выхавання. Усяго там было 11 нашых выхаванцаў, а з імі выхавальнік і супрацоўнік службы рэжыму – расказаў дырэктар спецвучылішча Віталь Лебедзеў. – Таму для мяне і нашых супрацоўнікаў было сапраўдным шокам, калі мы даведаліся, што падлеткі збеглі. Да іх пошукаў адразу падключылі праваахоўнікаў, аднак, на жаль, пакуль пра лёс уцекачоў нічога невядома».

Віталь Лебедзеў пацвердзіў, што адзін з падлеткаў ужо ўцякаў з СПТВ №2 у лістападзе 2017 года. Не выключана, што ён і стаў падбухторшчыкам новых ўцёкаў. Хоць прычыны для кіраўніцтва незразумелыя, бо ён павінен быў вызваліцца ў лістападзе бягучага года.

Дырэктар адзначыў, што за апошні час у вучылішчы праведзена вялікая работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўзмацненні выхаваўчай працы. «У летнюю аздараўленчую кампанію мы часта арганізоўвалі турыстычныя паходы, сплавы на байдарках, патрыятычныя лагеры, – падзяліўся ён. – Акрамя таго, мы стараліся максімальна ўцягнуць падлеткаўу вытворчую дзейнасць, задзейнічаць у работах па бягучым рамонце вучылішча, вытворчасці мэблі і іншых». З новага навучальнага года ў спецвучылішчы з’явіліся новыя гурткі па інтарэсах: авіямадэльны, суднамадэльны і турыстычны. «Гэта значыць, мы ўсё гэта робім, каб максімальна заняць хлопцаў, абуджаць у іх жаданне і патрэбу працаваць, займацца творчасцю, весці здаровы лад жыцця, прывучаючы знаходзіць радасць у разнастайнай дзейнасці», – падкрэсліў Віталь Лебедзеў.

Ён выказаў надзею, што хлопцы хутка знойдуцца і працягнуць навучанне ў СПТВ.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая